Дзень народнаго адзінства

17 верасня на сцэне Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэтра адбыўся канцэрт, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства. Вучні старэйшых класаў і класа проф.арыентацыі нашай школы, таленавітыя артысты Узорнага ансамбля танца «Весялушка» удзельнічалі ў пралоге і падтанцоцы фінальнай песні.

Амаль што ўсё мерапрыемства праходзіла пад жывы гук аркестра тэатра.

Вельмі прыемна, што выканаўчае майстэрства нашых вучняў высока адзначаецца і нашых артыстаў запрашаюць выступаць на галоўных сцэнах Сталіцы.

На канцэрце прысутнічала глава адміністрацыі Маскоўскага района г.Мінска Калядка Таццяна Іванаўна.